Свет1212

Нацыянал-кансерватары «Закона і справядлівасці» трыумфальна перамаглі ў Польшчы

Беата Шыдла стане новым прэм'ерам Польшчы. 

Нацыянальна-кансерватыўная партыя «Закон і справядлівасць» перамагае на парламенцкіх выбарах у Польшчы. Яна набірае каля 38%. Гэта дасць ёй абсалютную большасць у парламенце і магчымасць самастойна сфарміраваць урад.

За «Грамадзянскую платформу» (кіраўнік — дзеючы прэм'ер Ева Копач) аддалі галасы 23%. Антысістэмная партыя спевака Кукіза — 9%, ліберальная партыя «Сучасная Польшча» — 7%, Польская сялянская партыі — 5%.

Левыя зусім не праходзяць у Сойм.

Яўка склала 51%.

У маі кандыдат ад «Права і справядлівасці» Анджэй Дуда быў абраны прэзідэнтам Польшчы.

Яраслаў Качынскі заявіў, што ў выпадку перамогі не збіраецца быць прэм'ерам, на гэту пасаду ён вылучыў сваю намесніцу Беату Шыдла.

Польскія ліберал-кансерватары з кіраўнічай Грамадзянскай платформы і нацыянал-кансерватары з «Закона і справядлівасці» кансэнсусна праводзяць палітыку, скіраваную на падтрымку незалежнасці Беларусі і Украіны.

Польскія нацыяналісты, у сваю чаргу, да беларусаў і ўкраінцаў ставяцца непрыхільна, а са стратай Вільні, Гродна і Львова не змірыліся. Да іх ліку можна залічыць Кукіза. У той жа час Корвін-Міке, як і частка Аб'яднаных левых, звязаныя з Масквой. Праўда, цяпер іх голас мала што будзе значыць.

У Польшчы для пападання ў Сойм партыя павінна набраць мінімум 5% галасоў, а блок — 8%. Сістэма выбараў у Сойм — прапарцыйная. У Сенат жа выбіраюць па мажыратарнай сістэме простай большасцю галасоў.

У Сойме 460 дэпутатаў, у Сенаце — 100.

Магчыма, менавіта адна з меншых партый і стане партнёрам пераможцы па ўрадавай кааліцыі.

Апошнія восем гадоў Польшчай кіравала кааліцыя Грамадзянскай платформы і Польскай сялянскай партыі.

Польшча — дэмакратычная краіна, кіруючая і апазіцыйныя сілы маюць роўны доступ у тым ліку да дзяржаўных СМІ.

Асаблівасцю апошніх выбараў стала тое, што ўпершыню абедзве найбуйнейшыя партыі на выбары вялі жанчыны.

Перамога «Закона і справядлівасці» азначае больш кансерватыўную палітыку Польшчы ў сацыяльных пытаннях, яшчэ большы акцэнт на адстойванне нацыянальных інтарэсаў і барацьбу з карупцыяй.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная18

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»29

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе4

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная18

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць