Грамадства11

У Нью-Ёрку адзначылі 65-годдзе газеты беларусаў ЗША, на юбілей Вітаўт Кіпель ахвяраваў ёй 1000 даляраў

У нядзелю 25 кастрычніка свой 65-гадовы юбілей адзначала газэта беларускай дыяспары ў Амэрыцы — «Беларус». Першы нумар газэты выйшаў у Нью-Ёрку 20 верасьня 1950 году. Залажыла выданьне створанае паваеннай эміграцыяй ў 1949 годзе Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА).

Газэта цалкам выдаецца на ахвяраваньні сваіх чытачоў і рыхтуецца рэдакцыйнымі калектывамі цягам усіх гэтых гадоў на грамадзкіх пачатках. Да сёньняшняга часу у сьвет выйшла 616 нумароў.

«Беларус» — адно з найстарэйшых перыядычных беларускіх выданьняў у замежжы. Можна сказаць, што гэта сёньня амаль адзіная эміграцыйная газэта, якая ўтрымалася такі доўгі час. «Беларус» адлюстроўвае не толькі жыцьцё амэрыканскіх беларусаў, але і падае інфармацыі пра беларускія асяродкі ў розных іншых краінах, а таксама і пра навіны з Бацькаўшчыны. Ад пачатку і да сёньня газэта трымаецца ў сваім зьмесьце патрыятычных поглядаў, падтрымлівае ідэю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, ідэі дэмакратыі і свабоды, прапаганды і абароны беларускай культуры і мовы.

Юбілейная імпрэза адбылася у Беларускім цэнтры на Атлянтык Авэню 401 у Нью-Ёрку. Ганаровым госьцем і асноўным прамоўцам быў сп. Вітаўт Кіпель.

Шмат гадоў ён супрацоўнічаў з газэтаю і ўкладаў сваю працу ў яе выданьне разам са сваёй жонкаю Зораю і блізкімі палечнікамі. Сп. Кіпель зачытаў прывітальны ліст ад сп. Янкі Запрудніка, які цягам 15 гадоў быў галоўным рэдактарам, але ў гэты дзень не здолеў прыйсьці на юбілей. Ад імя цэлай сваёй адданай беларускай справе вялікай сямьі сп. Вітаўт зрабіў сапраўды «царскі» падарунак газэце — ахвяраваньне на 1 тыс. дал.

Сучасны галоўны рэдактар газэты сп. Ганна Сурмач зачытала атрыманыя віншаваньні з юбілеем — ад сп. Івонкі Сурвіллы — старшыні Рады БНР, ад Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», ад Згуртаваньня беларусаў Канады і Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага з Таронта, ад сп. Валеры Барташа з Севастопаля. Яна таксама згадала гісторыю выданьня, кожнага з ягоных папярэдніх галоўных рэдактараў, прадэманстравала першы нумар газэты і запрасіла прысутных азнаёміцца з падрыхтаванай у залі выставай.

Сябра Рэдакцыі сп. Тацьцяна Красоўская распавяла, як даносіцца газэта да чытачоў, куды ідзе рассылка, зачытала некаторыя атрыманыя лісты са словамі падзякі. Сябра Рэдакцыі, які ажыцьцяўляе кампутарны набор нумароў газэты, сп. Мікола Шыдлоўскі заклікаў прысутных больш актыўна супрацоўнічаць з газэтаю, падаваць свае інфармацыі, каб зьмест газэты стаў больш шырокім.

Расьціслаў Гарошка, як адзін са старэйшых чытачоў газэты, пажадаў выданьню посьпехаў, каб яно працягвала жыць у будучыні.

Імпрэза скончылася ўспамінамі пра розныя адметныя моманты ў жыцьці газэты, сьмешныя выпадкі. Так, сп. Гарошка нагадаў, як жонка аднаго з былых рэдактараў газэты цягам 20 гадоў сп. Станіслава Станкевіча прасіла сяброў на нейкім сходзе БАЗА:»Не адбірайце ў яго газэту, бо ён памрэ». Дзякуючы такім вось энтузіястам і дажыў «Беларус» да гэтага паважнага 65-гадовага веку.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць