Рака ўжо даўно выслабанiлася ад лядовага палону, i на яе берагi выйшлi аматары юшкi. Адным садзейнiчае ўдача, другiм — не. I тады хто‑нiхто выказвае сваё незадавальненьне, стараючыся заняць прывабнае для лоўлi плотак ды акунёў месца iншага рыбака.

Так здарылася ў Нароўлi, дзе памiж двума мужыкамi ўзьнiкла з‑за гэтага рукапашная. I адзiн зь iх пусцiў у ход нож, у вынiку чаго «непрыяцель» з ранай жывата трапiў у бальнiцу. Узбуджана крымiнальная справа.

Уладзiмiр Пернiкаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0