Бетонныя канструкцыі на дзіцячых гульнявых пляцоўках у Мінску неабходна дэмантаваць. Пра гэта заявіў сёння на нарадзе ў Менгарвыканкаме першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Увечары 24 кастрычніка на дваровай тэрыторыі шматкватэрнага жылога дома па вул. Касманаўтаў, 46 (у Малінаўцы) адбылося падзенне бетоннай аркі з металічнай лесвіцай на дзіцячай гульнявой пляцоўцы. У выніку траўмаваныя дзве дзяўчынкі 2006 нараджэння, адна з іх шпіталізаваная.

Тэрмін эксплуатацыі такіх канструкцый — 65 гадоў, многія праслужылі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Тыя, якія ўяўляюць небяспеку, павінны быць тэрмінова дэмантаваныя.

«Калі візуальна немагчыма вызначыць стан канструкцый, варта неадкладна правесці адпаведнае абследаванне», - сказаў Уладзімір Кухараў.

Ён упэўнены, што ад такіх бетонных канструкцый варта пазбаўляцца, а на іх месцы ўсталёўваць новае абсталяванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?