Былы супрацоўнік МЗС Беларусі Валер Кавалеўскі выклаў у фэйсбук некалькі асабістых уражанняў ад публічнага мерапрыемства Караткевіч і Дзмітрыева ў Вашынгтоне.

«1. Прыезд у Вашынгтон ім арганізаваў Нацыянальны дэмакратычны інстытут.

2. Караткевіч прамаўляла па-руску, Дзмітрыеў перакладаў на англійскую. Пры гэтым часта яго пераклад выходзіў за межы таго, што казала Караткевіч.

3. На мерапрыемстве ў Цэнтры Вільсана прысутнічала зусім няшмат людзей. У зале на чалавек 90 сабралася 27 слухачоў.

4. Дзмітрыеву рэзка не спадабалася пытанне пра крыніцы фінансавання. У адказ ён параіў не займацца тэорыямі змовы. Пытанні за пачатковы перыяд дзейнасці ГП ён параіў адрасаваць Някляеву.

5. Выступала Караткевіч ўпэўнена, часта гаварыла пра сябе ў трэцяй асобе. 

6. Палічыла сваім дасягненнем увагу Лукашэнкі да праблемы расійскай вайсковай базы. Настойвала на тым, што ў кампаніі не дыстанцыявалася ад апазіцыі, а наадварот — злучыла сілы ўсёй апазіцыі.

7. Яна без ваганняў абвергла свае ўласныя неаднаразовыя заявы пра гатоўнасць працаваць ва ўрадзе.

8. Эпізод з каментарам кіраўніка беларускай амбасады Паўла Шыдлоўскага выглядаў гратэскна, пры тым што сам ён трымаўся неяк прыніжана. Праўстаўнік улады, што літаральна абакрала Караткевіч на выбарах, хваліў яе за такт і годнасць — фактычна, за яе гатоўнасць «не факусавацца на афіцыйных выніках» — пасля чаго ахвяра і яе кіраўнік парадаваліся ацэнцы і падзякавалі ўладзе, якая іх абакрала і падманула іх выбарцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?