Шасцімесячны бульдог па мянушцы Бансай, які нарадзіўся з паловай хрыбетніка, стаў зоркай у інтэрнэце, піша The Daily Telegraph.

Жывёла нарадзілася з рэдкім захворваннем, якое таксама сустракаецца ў чалавека, — сакральнай агенезіяй (сіндром хваставой рэгрэсіі). У Бансая не функцыянуе таз, яго малюсенькія заднія лапы прыйшлося ампутаваць ў чэрвені гэтага года. Шчанюк можа перасоўвацца паўзком або скачкамі.

Ва ўзросце трох тыдняў гаспадар бульдога перадаў яго ў прыватны прытулак у Тэхасе. Работнікі прытулку адзначылі, што Бансай вельмі жыццярадасны шчанюк. Яны выкладваюць фота і відэа на старонкі сабакі ў Facebook  і Instagram. За апошнія месяцы ён стаў настолькі папулярны, што ў прытулку пачалі выпускаць майкі і бірулькі з выявай бульдога.

Бансай пачаў атрымліваць праз інтэрнэт ахвяраванні для вырабу спецыяльнай прылады з коламі, якое дазволіць яму больш свабодна перасоўвацца. Акрамя гэтага, у яго ёсць цацачны радыёкіраваны аўтамабіль, у якім ён сядзіць, прышпілены рамянямі бяспекі да крэсла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?