Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Міжнароднага агенцтва па вывучэнні рака прыйшлі да высновы: штодзённае спажыванне больш за 50 г перапрацаванага мяса — кілбас, сасісак або вяндліны — павышае рызыку ўзнікнення раку кішачніка на 18%, паведамляе Бі-бі-сі.

Як сцвярджаюць даследчыкі, само мяса шкоды не нясе — канцэрагенным эфектам шкодны тыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры яго перапрацоўцы ў кілбасы. Аднак нягледзячы на тое, што мяса цяпер стаіць у адным шэрагу з такімі канцэрагенамі як тытунь ці алкаголь, ступень яго небяспекі значна ніжэйшая.

«Індывідуальная рызыка развіцця каларэктальнага раку з-за спажывання мясных прадуктаў застаецца даволі нізкай, але яна павышаецца з павелічэннем колькасці з'ядаемага перапрацаванага мяса», — каментуе спецыяліст СААЗ Курт Страйф.

Навукоўцы нагадваюць, што чырвонае мяса мае і карысныя ўласцівасці — яно багатае вітамінам В12, цынкам і жалезам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?