23 кастрычніка на паказе калекцыі брэнда Tikota Unique ў рамках Belarus Fashion Week адбыўся забаўны эпізод. Падчас паказу на подыум выйшаў малады чалавек і сеў на падлогу па-турэцку. Да яго тут жа падышоў ахоўнік і ветліва папрасіў пакінуць залу. Аднак аказалася, што малады чалавек зусім не старонні, а мадэль, і яго паводзіны на подыуме — частка сцэнара.

Эпізод абышоў усе СМІ.

Фота Антона Матолькі.

Фота Антона Матолькі.

Мадэль, якога спрабавалі прыбраць з подыуму, — Андрэй Бонд, шоўмэн, тэлевядучы і відэаблогер. «Наша Ніва» звязалася з ім каб разабрацца у сітуацыі.

Усё было зусім не так, як усе падумалі! — расказаў ён.

«Ад самага пачатку ў нас была задума — я павінен быў іграць ролю такога хулігана. Гэта была такая своеасаблівая ідэя паказу. Мы вырашылі зладзіць перформанс для гледачоў. Ведалі толькі я, Цікота і ахоўнік. І як бачыце, выйшла цудоўна. Мы нават сказалі ахоўніку, што дадзім яму «Оскар».

Андрэй кажа, што ахоўнік сапраўды добра выканаў сваю частку перфомансу. Ён падышоў і прасіў пакінуць Андрэя подыўм. Пры гэтым выглядала гэта абсалютна натуральна.

Андрэю Бонду 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў Мінску. У 2004 годзе скончыў сярэднюю школу №159 г. Мінска. З 2011 года працуе на АНТ. Але пік знакамітасці шоўмэна прыйшоў у 2012 годзе, калі ён пачаў здымацца ў забаўляльнай перадачы «Гаўно пытанне» на ЮТубе. Там ён рабіў усялякую чарнуху: выпіваў кактэйлі з чарвякамі, галіў бровы… У Інстаграме ён падпісаны як «бондэравец».

На сёння Андрэй — адзін з самых знакамітых блогераў у Беларусі. І спрабуе сябе ў якасці мадэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?