Фота з сямейнага архіва.

Фота з сямейнага архіва.

Летась мінчук Міхаіл Пішчэўскі трапіў у бальніцу ў стане комы пасля ўдару, нанесенага яму былым настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Лукашэвічам. Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым у нанясенні траўмы і прысудзіў да 2,8 гадоў зняволення. Але ён ужо выйшаў з калоніі па амністыі.

Пішчэўскі не быў адкрытым геем. Ён працаваў будаўніком.

Фота з сямейнага архіва.

Фота з сямейнага архіва.

Для сястры ён быў братам і хросным бацькам дваіх дзяцей. Для мамы — любячым сынам. Тэма яго асабістага жыцця была адкрыта толькі для блізкіх сяброў. Сваякі аб сэксуальнай арыентацыі Мішы не ведалі.

Як высветліла следства, канфлікт адбыўся каля мінскай кавярні «Underworld», дзе 25 мая 2014 года збіраліся асобы нетрадыцыйнай арыентацыі.

Дзяўчына, якая выйшла з клуба, паскардзілася хлопцам, якія стаялі побач, што яна нікога не зацікавіла, бо на вечарыне прысутнічаюць адны геі.

Хлопцы былі выпіўшы і, пачуўшы пра гэта, разгарачыліся. Яны дачакалі, калі з клуба сталі выходзіць першыя наведвальнікі і пачалі крычаць:

— Вось підарасы ідуць!

Пішчэўскі выйшаў з двума сябрамі. Пачуўшы абразу, ён адказаў:

— Хто тут підарасы?

Тады Лукашэвіч ударыў яго кулаком.

Дзмітрый Лукашэвіч, фота Таццяны Равякі.

Дзмітрый Лукашэвіч, фота Таццяны Равякі.

Пішчэўскі ўпаў і стукнуўся галавой аб бетон. На гора, у мозгу ад гэтага ўтварыліся гематомы. У ходзе аперацый яму давялося выразаць каля 20% галаўнога мозгу. Хлопец праляжаў у коме каля месяца ў 5-й клінічнай бальніцы. Потым быў прыкуты да ложка дома. Вярнуцца да жыцця яму так і не ўдалося.

Суд прызнаў Лукашэвіча вінаватым, але вынес яму адносна мяккае пакаранне. Бацькі Пішчэўскага патрабавалі больш жорсткай кары.

Андросенка цытуе развітальныя словы сяброўкі Пішчэўскага Святланы: «Вось і ўсё. Мішы з намі больш няма. І сумна. І страшна. І пуста. Ад усяго. Што больш не ўбачымся.

Што не пасмяемся ад душы з ім. Адно кароткае імгненне — і так усё змянілася. Нечая нецярпімасць забрала жыццё ў маладога, моцнага і мэтанакіраванага хлопца. Да гэтага часу не верыцца. Хіба такое магчыма? На жаль, так. Гэта ёсць у нашым грамадстве скрозь і побач.

Няма ніякай талерантнасці. Ёсць злосць. Якая выліваецца ў такія трагедыі, якая адбылася з нашым сябрам. Шмат аперацый, падтрымка сяброў, малітвы. Старанні дзясяткаў людзей. Але ўсё скончылася так, як скончылася.

Засталося верыць. Верыць у дабро, верыць у спачын душы, верыць у тое, што там Мішу будзе спакойна. Доўгія месяцы пакутаў. Гэта страшна ўявіць. І балюча было бачыць. Цяпер, дай Бог, Мішу лёгка. Мы больш нічога не можам змяніць.

Можам толькі памятаць найлепшыя моманты з Мішам. Захоўваць цёплыя пачуцці да яго. І жыць. Далей, як гэта трэба. А яшчэ — змагацца. За свае правы. За тое, каб быць тым, кім з'яўляешся. Змагацца за раўнапраўе, права любіць таго, каго хочаш. Каб ніхто ня мог болей замахвацца на чыёсьці жыццё. Толькі таму, што гэтае жыццё іншае, не такое, як у большасці вакол» — цытуе Сяргей Андросенка словы Святланы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?