Першая ракетка свету Серэна Уільямс, што датэрмінова завяршыла сезон, чакае дзіця ад музыканта Дрэйка, паведамляе Celebtricity са спасылкай на «вельмі блізкага сябра» тэнісісткі, а таксама яе бацьку Рычарда.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль не паступала.

Тэнісістка і музыкант аднавілі рамантычныя стасункі мінулым летам.

На мінулым тыдні 21-разовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» пацвердзіла свой удзел у Кубку Хопмана ў пачатку студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?