сьцяг Косава

Канада аб’явіла 18 сакавіка пра прызнаньне незалежнасьці Косава.

Кіраўнік канадзкага зьнешнепалітычнага ведамства вітаў абавязальніцтвы ўладаў Косава «гарантаваць абарону правоў сэрбаў і іншых меншасьцяў, улючна зь іх правам на бясьпеку».

У аўторак незалежнасьць Косава прызнала таксама Японія.

Сэрбія адклікала сваіх паслоў з гэтых краін для кансультацый.

У сераду незалежнасьць Косава прызналі Вугоршчына і Харватыя.

Паводле «ИА REGNUM»

Глядзі яшчэ:
Мапа сьвету з пазначэньнем стаўленьня краін да прызнаньня незалежнасьці Косава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0