Міжнародны алімпійскі камітэт запросіць спартсменаў-бежанцаў топ-ўзроўню ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2016. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце камітэта ў аўторак, 27 кастрычніка.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах на пасяджэнні Генасамблеі ААН распавёў пра ідэю запрасіць спартсменаў-бежанцаў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года.

«Не маючы нацыянальнай зборнай, не маючы сцяга, за якім яны будуць ісці, гэтыя спартсмены будуць выступаць на Гульнях пад алімпійскім сцягам і гімнам. Яны будуць жыць з іншымі 11 тысячамі спартсменаў у алімпійскай вёсцы. Гэта будзе знакам надзеі для ўсіх бежанцаў», — сказаў Бах.

Такім чынам, у 2016 спартсмены-ўцекачы ўпершыню змогуць удзельнічаць у Алімпіядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?