У Беларусі плануецца адмяніць абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА з 1 студзеня 2016 года. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка міністра гандлю Ірыну Наркевіч.

Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця міжнародных спецыялізаваных выстаў «Аўтасэрвіс. Механіка. Аўтакампаненты-2015» і «Дарожнае будаўніцтва-2015» Ірына Наркевіч адзначыла:

 «У Беларусі з 1 студзеня 2016 г плануецца адмяніць абавязковую сертыфікацыю аўтасэрвісу. Баімся мы гэтага? Не, не баімся. Бо заканадаўства не адмяняецца, нормы законаў, стандартаў, правілаў захоўваюцца, будзе высокі кантроль за выкананнем нормаў. Сертыфікацыя — прэвентыўная мера пацверджання умоў адпаведнасці, яна сыходзіць, прычым на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза».

Бізнес лічыць абавязковую сертыфікацыю дадатковым тэхнічным бар'ерам у развіцці паслуг аўтасэрвісу, які неабходна пераадольваць. Пры гэтым намеснік міністра гандлю канстатавала, што будзе вітацца добраахвотная сертыфікацыя паслуг СТА.

«Калі бізнес захоча пацвердзіць сваё рэнамэ на рынку, атрымаць сертыфікат — калі ласка», — патлумачыла намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?