Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасьці, які будзе сьвяткавацца ў Барысаве ў верасьні, барысаўскі пасажырскі аўтапарк №3 зрабіў рэвэранс дзяржаўнай мове.

На асобных маршрутах можна пачуць голас, які аб’яўляе прыпынкі па‑беларуску. Гэта голас Эдуарда Данчанкі, які адпрацаваў дыктарам на Першай праграме беларускага радыё больш за сорак гадоў. Менчукі штодня чуюць ягоны голас у сталічным наземным транспарце.

Аўтаінфарматары ў Барысаве ёсьць пакуль толькі на новых аўтобусах МАЗ. З пачатку году барысаўцы атрымалі ўжо адзінаццаць такіх машын. Па словах кіраўніка аўтапарку Аляксандра Шкрэдава, гэта дазволіла поўнасьцю адмовіцца ад старых аўтобусаў Львоўскага заводу. Да канца году з гарадскіх маршрутаў маюць зьнікнуць і «Ікарусы».

Паводле: «Барысаў Электронны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0