Пэнсіянэр зь Віцебску ня быў на сваім загарадным участку ў вёсцы Арляны Сеньненскага раёну восем гадоў. А калі прыехаў, пабачыў чыстае поле.
Участак у пяцьдзясят сотак з гаспадарчымі пабудовамі і домам пэсіянэр набыў у тутэйшага калгасу ў пачатку дзевяностых. У дзьве тысячы восьмым хацеў перасяліцца ў вёску.
Віктар Бялінскі, пэсніянэр: «Дачцэ вось цяпер будзе 18 гадоў, жонка пайшла на пэнсію ў жніўні, і мы вырашылі сюды пераехаць, а дачцэ пакінуць кватэру, як зазвычай у добрых сем’ях гэта робіцца».
Сёньня ў калгасе пра тую куплю‑продаж няма ніводнага запісу. Шукаць гаспадара ня сталі, вырашыўшы, што будынак яшчэ належыць калгасу. Апыталі толькі тутэйшых жыхароў і зьвярнуліся ў падаткавую. За карыстаньне гэтым участкам у мясцовы скарб грошы не прыходзілі.
Леанід Румо, старшыня Ходцаўскага сельскага савету:
«Ён абавязаны быў пры пакупцы хаты даць адрас і рэгулярна выплочваць падаткі як на зямлю, так і на нерухомасьць. Гэтага ня сталася!».
Сёньня ў сельскім савеце тэрмінова шукаюць пакінуты будынак. Наўзамен зьнесенай, пэнсіянэру падбіраюць новую хату. І пераправяраюць сьпісы лядашчага жытла.
Тут ужо зраўнялі зь зямлёй больш за дваццаць участкаў.