Еўрапейскі парламент прыняў новы закон аб адмене дадатковай платы за выкарыстанне мабільных тэлефонаў падчас паездак у іншыя краіны Еўрасаюза.

Згодна з дакументам, плата за роўмінг ўнутры ЕС блакуецца з красавіка наступнага года і будзе цалкам адмененая ў чэрвені 2017 года.

Кошт адпраўкі тэкставых паведамленняў, званкоў і выхаду ў інтэрнэт з мабільных прылад будзе каштаваць для абанента аднолькава як у краіне пражывання, так і ў любой іншай краіне ЕС.

Некаторыя спецыялісты асцерагаюцца, што новы закон можа заахвоціць сотавых аператараў ЕС павысіць цэны на сувязь, каб кампенсаваць адмену роўмінгу, аднак іншыя адзначаюць, што ў законе прадугледжаныя пэўныя гарантыі для прадухілення гэтай сітуацыі.

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Андрус Ансіп назваў прыняты закон «добрай здзелкай», якая прынясе еўрапейцам «адчувальныя выгады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?