Курс даляра ў Расіі на працягу дня істотна вырас.

Ранішнія таргі пачаліся з 63 рублёў за даляр.

Пад вечар даляр спрабаваў узяць вышыню 65 рублёў, аднак цяпер нязначна адкаціўся да 64,75.

Такім чынам, за дзень расійскі рубель патаннеў амаль на 3%.

Прычына падзення традыцыйная — рынак рэагуе на змяншэнне цэнаў на нафту. Кошт бараля Brent апусціўся ніжэй за $47.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0