Кампанія BAE Systems распрацавала сістэму, якая дазваляе байцам знутры баявой машыны бачыць скрозь корпус усё наваколле.

gannett-cdn.com

gannett-cdn.com

Сістэма атрымала назоў BattleView 360 і выкарыстоўвае тэхналагічныя напрацоўкі знішчальніка Eurofighter Typhoon, піша defensenews.com.

Фактычна BattleView 360 аб'ядноўвае візары на касках жаўнераў, сэнсарныя экраны, тэлевізійныя і цеплавізійныя камеры. У выніку жаўнеры ўнутры машыны могуць свабодна паварочваць галовы і бачыць усё, што адбываецца звонку.

З дапамогай сэнсарных дысплэяў камандзіры могуць пазначаць цэлі, што аўтаматычна перадаецца на нашлемныя візары байцоў. Таксама на экраны можна выводзіць відэаінфармацыю з розных прыбораў бронемашыны, напрыклад, з прыцэла наводчыка.

Дадаткова сістэма можа пабудаваць трохмерную і двухмерную мапу мясцовасці, па якой едзе машына, а таксама атрымліваць дадзеныя з візараў жаўнераў, якія пакінулі яе.

Падобная сістэма распрацоўваецца і ў амерыканскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?