Найбуйнейшая ва Усходняй Еўропе міжнародная канферэнцыя па краўдэканоміцы ICC-2015 адбудзецца 30 кастрычніка ў Мінску. Яе ўдзельнікамі стануць стваральнікі найбуйнейшых краўдфандынгавых кампаній Польшчы, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША і Беларусі, ідэолаг краўдфандынгу Дэн Маром, заснавальнік і ўладальнік самага папулярнага сайта па краўдсорсынгу ў свеце crowdsourcing.org Карл Эспосці.

У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 300 чалавек, зацікаўленых у развіцці краўдэканомікі ў Беларусі, а таксама патэнцыйныя стваральнікі краўдфандынгавых і краўдсорсынгавых праектаў на постсавецкай прасторы.

Удзельнікамі канферэнцыі, у прыватнасці, стануць:

— Старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка (Беларусь)

— Генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ Павел Данейка (Беларусь)

— Заснавальнік і фінансавы дырэктар кампаніі RocketHub (уваходзіць у топ-3 найбуйнейшых краўдфандынгавых платформаў свету) Алон Хілел-Тук (ЗША)

— Заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі Massolution і пляцоўкі Crowdsourcing.org Карл Эспосці (ЗША)

— Эксперт у галіне краўдфандынгу, аўтар (разам з Кевінам Лоўтанам) кнігі «Краудфандинговая рэвалюцыя» Дэн Маром (Ізраіль)

— Заснавальнік і саўладальнік платформы EstateGuru.eu Марэк Партэл (Эстонія)

— Заснавальнік і кіраўнік першай і самай вялікай краудфандынгавой пляцоўкі Польшчы PolakPotrafi.pl Якуб Сабчак (Польшча)

— Заснавальнік і дырэктар краўдфандынгавай і краўдсорсынгавай платформы ў Вялікабрытаніі Crowdaura Аўтар Сехра (Вялікабрытанія)

— Заснавальнік Інстытута Камунікацый для сацыяльных медыя (IKOSOM) Берлінскага навукова-даследчага цэнтра для новых формаў электронных тэхналогій Карстэн Венцлаф (Германія)

— Кіруючы партнёр інавацыйна-футурыстычнай кампаніі Future Navigator Лізелот Лунгсэ (Данія)

— Старшыня праўлення, заснавальнік Інстытута праблем мадэрнізацыі, стратэгіі і развіцця грамадства Аляксандр Аніскевіч (Беларусь)

— Генеральны дырэктар кампаніі Collective Intelligence Systems Антон Кандрацюк (Расія)

— Выканаўчы дырэктар НП «Клуб дырэктараў па навуцы і інавацыях» Уладзімір Кастэа (Расія)

— Кіраўнік цэнтра кіравання ведамі «Альфа-Банка» Антон Сабе-Панэк (Расія)

— Кіруючы партнёр краўдсорсынгавай кампаніі Million Agents Радзівон Рэпін (Расія)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0