Расійскі тэлесерыял «Брыгада» і яшчэ некалькі папулярных фільмаў і серыялаў забароненыя да паказу ва Украіне, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно.

На думку кіраўніка Дзяржкіно Піліпа Ілленкі, фільм пра расійскіх крымінальных аўтарытэтаў 1990-х гадоў нясе ў свядомасць мас «расейскую прапаганду і ідэалогію».

Пад забарону таксама патрапіў серыял «Вуліцы разбітых ліхтароў-5», фільмы «Мы з будучыні» і «Канвой PQ-17».

«Гэтая праца накіравана не толькі на памяншэнне ўплыву расейскай прапаганды, ідэалогіі на свядомасць нашых грамадзянаў, але і на стымуляванне вытворчасці ўласнага кантэнту», — патлумачыў забароны Піліп Ілленка.

За апошні год Украіна ў агульнай складанасці забараніла паказ 376 расійскіх фільмаў і серыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?