У баскетбольным турніры Кубак ФІБА мінскія «Цмокі» ў першым туры выйгралі ў гасцях у славацкага «Камарна» з лікам 90:68 (18:12, 22:15, 26:18, 23:23).

Гарэт Штуц набраў 24 пункты і здзейсніў 11 падбораў, у Івана Мараша — 15 балаў, 11 падбораў і 6 пасоў.

У нашай групе таксама выступаюць фінская «Катая» і балгарскі «Рылскі», яны паміж сабой згуляюць у сераду.

На першай стадыі Кубка ФІБА выступаюць 56 каманд, размеркаваныя па 14 квартэтаў.

У наступны раўнд Кубка ФІБА выходзяць дзве найлепшыя каманды з кожнай групы і чатыры лепшыя, якія занялі ў квартэтах трэція месцы.

«Фінал чатырох» Кубка ФІБА пройдзе з 29 красавіка па 1 мая 2016 года.

Наступны матч «Цмокі» ў гэтым турніры згуляюць 3 лістапада ў гасцях супраць «Рылскі». 11 лістапада — матч дома з «Катаяй».

А 31 кастрычніка на «Мінск-Арэне» мінчукі ў турніры «Адзіная ліга ВТБ» прымуць валградскі «Красны Акцябр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0