Мэрам гетманскай сталіцы Украіны — горада Глухава ў Сумскай вобласці — стаў ураджэнец Парыжа Мішэль Цярэшчанка.

Яго прозвішча вядомае ва Украіне, новы мэр — спадчыннік самай вядомай дынастыі ўкраінскіх прамыслоўцаў і мецэнатаў Арцемія і Ніколы Цярэшчанкаў, і ўнук апошняга міністра фінансаў Часовага ўрада Расійскай імперыі Міхаіла Цярэшчанкі.

У Глухаў, на гістарычную радзіму сям'і, Мішэль Цярэшчанка пераехаў 12 гадоў таму, але ўкраінскае грамадзянства атрымаў толькі паўгода таму. Цікава, што пасля перамогі на выбарах ён стаў трэцім кіраўніком горада Глухава з роду Цярэшчанкаў. Распавядаючы пра рашэнне балатавацца на пасаду мэра, Мішэль Цярэшчанка адзначаў:

«У мяне ёсць і асабісты матыў. Апошнія 12 гадоў кожная новая ўлада абяцала, што яны адрамантуюць Трох-Анастасіеўскі кафедральны сабор, пабудаваны маім прадзедам, і перапахаваюць астанкі маіх продкаў. Усе, ад прэзідэнта Віктара Юшчанкі да мэра, казалі мне: «Ваша сям'я дала столькі нашаму гораду і краіне, што мы зробім усё, каб годна ўшанаваць яе памяць».

Тры месяцы таму цяперашні мэр выдаў дазвол пабудаваць начны клуб насупраць сабора, і цяпер людзі п'юць і гуляюць побач з храмам. Для мяне гэта стала апошняй кропляй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?