Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі разглядае запыт аб адкрыцці авіякампаніяй «Матор Січ» рэйса Мінск — Запарожжа.

Пра гэта журналістам паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін.

«Да нас ужо паступіў афіцыйны запыт ад украінскіх авіяцыйных уладаў з нагоды прызначэння на лінію Мінск — Запарожжа авіякампаніі «Матор Січ». Мы гэтыя дакументы цяпер у дэпартаменце разглядаем», — сказаў Уладзімір Косцін.

З 25 кастрычніка «Белавія» стала лётаць з Мінска ў Адэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0