Цяпер урад Злучаных Штатаў разглядае рэкамэндацыю МЗС Беларусі ад 17 сакавіка аб скарачэньні штату супрацоўнікаў Пасольства ЗША.
У сувязі з гэтым разгляд візавых заяваў часова прыпынены, бо нашыя рэсурсы скіраваны на інншыя прыярытэты. Некаторыя ўжо прызначаныя візавыя сумоўі былі адкладзены. Далейшая інфармацыя будзе пададзена, тады як будуць вызначаныя магчымасьць і аб’ёмы прадастаўленьня візавых паслуг Пасольствам ЗША.
Паслугі грамадзянам ЗША аказваюцца ў звычайным рэжыме, зазначаецца на сайце амэрыканскага пасольства ў Менску.
У самім пасольстве ад камэнтароў адмаўляюцца, зазначаючы, што ўся інфармацыя выкладзена на сайце.
0
0
0
0
0
0