Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд Маладзечанскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да 20-гадовага жыхара пасёлка Чысць. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасцю 27-гадовага мужчыны.

Пры праверцы крымінальнай справы ў пракуратуры ўстаноўлена, што абвінавачанне прад'яўлена абгрунтавана і пацверджана доказамі, паведаміў БелаПАН пракурор аддзела абласной пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем СК па Мінскай вобласці Ілья Купрык. 

Злачынства было ўчынена ў маі гэтага года. Абвінавачваны, знаходзячыся ў лесапаркавай зоне каля кафэ ў пасёлку Чысць, падчас сваркі, якая раптам узнікла на глебе асабістых непрыязных адносін з наглядна знаёмым яму мясцовым жыхаром, з мэтай наўмыснага супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця апошняга нанёс яму не менш як 74 удары нажом і не менш як сем удараў неўстаноўленым цвёрдым тупым прадметам у вобласць галавы, шыі, тулава і верхніх канечнасцяў, прычыніўшы пацярпеламу цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і стаяць у прамой прычыннай сувязі са смерцю пацярпелага. 

Пры гэтым, як адзначаюць у абласной пракуратуры, абвінавачваны станоўча характарызуецца як па месцы жыхарства, так і па месцы працы, раней не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці, займаўся спортам. 

За вышэйуказаныя дзеянні санкцыяй ч. 2 арт. 139 КК прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў ці пажыццёвага зняволення, ці смяротнай кары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?