Сёння каля ўваходу ў Мастацкі музей амаль увесь дзень трымалася чарга.
Каля 80 чалавек стаялі на вуліцы, каб патрапіць унутр і паглядзець выставу «Ад рэалізму да імпрэсіянізму…» са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.
Як кажуць супрацоўнікі музея, такі ажыятаж звычайна толькі па «бясплатных» днях. Але чэргі, маўляў, бываюць і даўжэйшыя.