Нацыянальная авіякампанія «Белавія» занялася рэбрэндынгам. Па словах яе генеральнага дырэктара Анатоля Гусарава, першыя самалёты з новай расфарбоўкай з’явяцца ў парку авіякампаніі ў жніўні 2016 года. Гэта будуць новыя «Боінгі 737», якія ў парк «Белавіі» паступяць адразу з завода-вытворцы.

«У аснове новай расфарбоўкі кветка — васілёк. Паступова мы будзем так расфарбоўваць і свае старыя самалёты. Перамены закрануць не толькі знешнасць самалётаў, але і салон», — паведаміў Гусараў.

Таксама паведамляецца, што ўжо з наступнага лета магчымае адкрыццё новага беспасадачнага рэйса з Мінска на Канарскія астравы.

Першым ідэю выкарыстоўваць матыў васілька ў афармленні самалётаў «Белавіі» прапанаваў дызайнер Ілля Андрэеў. Ён проста выклаў у інтэрнэт свае эскізы. Праз пэўны час дызайнера запрасілі на сустрэчу з кіраўніцтвам авіякампаніі для сумеснай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?