Міжнародны літаратурны конкурс заснаваны фондам разьвіцьця «Інстытут эўразійскіх дасьледваньняў» і Каўкаскім інстытутам дэмакратыі для заахвочваньня аўтараў, што пішуць па‑расейску з краінаў Закаўказьзя, Казахстану і Сярэдняй Азіі. Сёлета ў фінал патрапілі дзевяць расейскамоўных аўтараў з Украіны, Беларусі, Малдовы, Казахстану, Эстоніі і Таджыкістану. Нашу краіну прэзэнтуе паэт Дзьмітры Сторцаў.
Узнагародзяць пераможцаў 8 красавіка ў Маскве ў Цэнтральным доме літаратараў.
Варта адзначыць, што па колькасьці дасланых на «Русскую премию» твораў беларускія пісьменьнікі знаходзяцца на другім месцы. Лідэры, як і год таму, — украінцы. На трэцім месцы творцы з Казахстану.