Вільня

«1 лістапада (нядзеля) збіраемся ў Вільні на талаку на Дзяды, каб уладкаваць памятныя знакі і могілкі нашых славутых продкаў!

12:00 — Лукішская плошча (каля мемарыяльнага знаку Каліноўскаму);

13:00 — Могілкі Росы», — паведаміў у сваім фэйсбуку Кірыл Атаманчык.

Прага

Боская Літургія ў нядзелю 1 лістапада, 11:00 у царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Малітва за ўсіх памёрлых на Альшанскіх могілках — 12:30, паведаміў у сваім фэйсбуку святар Андрэй Абламейка.

Варшава

«1 лістапада сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82), — паведамляецца ў суполцы «Беларускай нацыянальнай памяці» ў фэйсбуку. — Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы. Разам з намі будзе Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0