Прэмія імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» 2015 прысуджана блогеру з Саўдаўскай Аравіі Раіфу Бадаві, які знаходзіцца ў турме па абвінавачванні ў абразе ісламу. Пра гэта абвясціў у Страсбургу ў чацвер, 29 кастрычніка, Еўрапейскі парламент.

У 2012 годзе Бадаві быў арыштаваны і прысуджаны да 10 гадоў турмы, грашовага штрафу, а таксама 1000 удараў бізуном. Першыя 50 удараў ён перанёс у студзені. Пасля жорсткай крытыкі з боку міжнароднай супольнасці працяг цялеснага пакарання быў адкладзены, паводле афіцыйнай версіі — з-за стану здароўя зняволенага. Але выкананне гэтай частцы прысуду ў далейшым не выключана. Няясна таксама, ці будзе перагледжаны прысуд.

Акрамя Бадаві, у шорт-ліст прэмію імя Сахарава 2015 былі ўключаныя расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, забіты ў Маскве 27 лютага, а таксама дэмакратычная апазіцыя Венесуэлы, прадстаўленая аб'яднаннем «Круглы стол дэмакратычнага адзінства» і шэраг палітвязняў.

***

Сахараўская прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная ў 1988 годзе для ўзнагароджання людзей ці грамадскіх арганізацый, якія праславіліся ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў. Цырымонія ўручэння праваабарончай прэміі за 2015 адбудзецца 16 снежня ў Страсбургу.

Сярод беларусаў яе атрымлівалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?