У Кобрыне аператыўнікі ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС затрымалі 18-гадовага мясцовага жыхара, які на вуліцы збыў свайму аднагодку наркотык. Па заключэнні экспертызы, канфіскаваны тавар утрымліваў у сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

У дачыненні да дылера заведзеная крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Хлопцу пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час затрыманаму прад'яўлена абвінавачванне, ён арыштаваны.

Пакупнік зелля таксама стаў фігурантам крымінальнай справы, ужо за захоўванне асабліва небяспечных псіхатропаў. Больш за тое, юнак падазраецца ў здзяйсненні іншых цяжкіх злачынстваў. У прыватнасці, зламыснік разам з саўдзельнікамі збіваў ў двары дома мужчыну, які зрабіў ім заўвагу за нецэнзуршчыну і распіццё спіртнога на дзіцячай пляцоўцы. Такія дзеі прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў. Крымінальная справа па гэтым факце ўжо расследуецца, паведамляе Аляксандр Марчанка, прадстаўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

Па інфармацыі МУС, абодва падследных з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі фанацкага руху футбольных клубаў «Дынама-Брэст» і «Кобрын», прытрымліваюцца ідэй неафашызму. Прапагандуючы ўльтраправыя погляды, затрыманыя нярэдка праяўлялі агрэсію не толькі сярод апанентаў у футбольным асяроддзі, але і ў дачыненні да звычайных грамадзян. За гэта маладыя людзі неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і былі асуджаныя за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?