Улада4040

КДБ: У Беларусі тры гады вялося праслухоўванне прадстаўнікоў улады, бізнэсоўцаў і журналістаў — больш за 2 тыс. чалавек

КДБ затрымаў арганізатараў групы, якія займаліся праслухоўваннем больш чым двух тысяч беларусаў — прадстаўнікоў улады, бізнэсу і СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Маштаб і аб'екты праслушкі дазваляюць вылучыць гіпотэзу пра магчымасць элементаў замежнага шпіянажу ў гэтай справе. Або пра нейкую гульню, якую пакуль цяжка зразумець, ці фэйк.

Фота прэс-службы КДБ.

Праслухоўваліся не толькі памяшканні, але і тэлефонныя перамовы. Таксама ўдзельнікі групы займаліся узломам электроннай пошты, акаўнтаў Skype, Viber, WhatsApp, сацыяльных сетак.

«Аплата паслуг ажыццяўлялася праз заканспіраваную схему пераводаў грашовых сродкаў з выкарыстаннем электронных кашалькоў», — распавялі ў КДБ.

Фота прэс-службы КДБ.

У ведамстве адзначылі, што праслухоўваліся больш чым дзве тысячы беларусаў: у іх ліку — намеснік начальніка аднаго з РУУС Мінска, прадстаўнік кіраўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі Следчага камітэта, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, прадстаўнікі мытных органаў, вайскоўцы, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманыя арганізатары злачыннай дзейнасці. Праведзена больш за 80 ператрусаў. Вядомыя каля паўтары тысячы заказчыкаў незаконных паслуг. Выяўлена і канфіскавана спецыяльнае электроннае абсталяванне, наяўная замежная валюта.

У дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 376 КК Беларусі (Незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

фота прэс-службы КДБ

У ведамстве таксама разбіраюцца з дзеяннямі заказчыкаў незаконных паслуг. Па ацэнцы следства, у іх угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 203 КК Беларусі (Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных ці іншых перамоваў, паштовых, тэлеграфных ці іншых паведамленняў). У цяперашні час па ўказаным артыкуле ў дачыненні да заказчыкаў супрацьпраўных дзеянняў распачата больш за 20 крымінальных спраў.

Фота прэс-службы КДБ.

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, паведамляе КДБ.

Спіс аб'ектаў для праслухоўвання — супрацоўнікі дзяржорганаў, сілавікі, дзяржаўныя і недзяржаўныя журналісты — наводзіць на думку пра магчымы след замежнай разведкі ў гэтай справе. Бо калі б гаворка ішла пра звычайную фірму, то хто мог бы быць яе кліентамі? Жонка — на мужа, партнёр па бізнэсе — на партнёра.

Але ў той жа час КДБ заявіў пра 1500 замоўцаў. У такім разе, рэч можа быць у шпіянажы пад прыкрыццём бізнэсу. Або пра нейкую больш складаную гульню спецслужбаў ці фэйк. 

Каментары40

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць