Аршанскі гарвыканкам абвясьціў батанічным помнікам мясцовага значэньня сасновы парк у Барані. На плошчы каля 10 га тут растуць дрэвы больш чым стогадовага ўзросту. Цяпер у парку забаронена езьдзіць на аўтамашынах, пасьвіць жывёлу, выгульваць сабак, паліць вогнішчы. Тэрыторыя парку будзе добраўпарадкаваная.

Пытаньне пра неабходнасьць зьберажэньня ўнікальнага кутка прыроды ўзьнялі яшчэ летась дэпутаты-дэмакраты Баранскага гарсавету. Яны ж наладзілі ў ім і некалькі санітарна-прафіляктычных акцый. Дарэчы, бор у Барані зьяўляецца менавіта тым месцам, дзе ўлады дазваляюць грамадзянам ладзіць пікеты ды сходы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?