Улады Масквы ўзгаднілі нацыяналістам правядзенне 4 лістапада «Рускага маршу» ў раёне Любліна.

Намеснік кіраўніка сталічнага дэпартамента бяспекі Васіль Алейнік заявіў інфармагенцтвам, што ўдзельнікі акцыі пройдуць 4 лістапада шэсцем па вуліцы Пярэрва, а затым правядуць мітынг.

Па словах Алейніка, мэтай акцыі заяўлена святкаванне Дня народнага адзінства. Чаканая колькасць мерапрыемства складае 5000 чалавек. Нацыяналісты пацвердзілі, што атрымалі паперу з дазволам на правядзенне акцыі.

Раней нацыяналіст Дзмітрый Дзёмушкін заявіў, што мэрыя адказала адмовай на яго заяўку на правядзенне мерапрыемства. У той жа час ён удакладніў, што апроч яго аналагічныя заяўкі падалі яшчэ некалькі нацыяналістаў.

«Рускі марш» штогод праходзіць практычна ва ўсіх буйных расійскіх гарадах. Аднак сёлеты ўлады Пецярбурга, Екацярынбурга і Калінінграда адмовіліся ўзгадніць мерапрыемства.

Акрамя таго, у многіх іншых гарадах, уключаючы Омск і Перм, арганізатары самі адмовіліся ад маршу і нават не сталі падаваць заяўку на яго правядзенне.

Першы «Рускі марш» прайшоў у 2005 годзе. У Маскве цяперашняе мерапрыемства стане 11-м па ліку. У 2014 годзе паліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў «Рускага маршу» у Маскве ў дзве тысячы, а арганізатары — у 10 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?