Сёньня стала вядома, што суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам адбудзецца ў аўторак 1 красавіка. Працэс пачнецца а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу будзе весьці судзьдзя Алена Ільіна.

Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Андрэя ўжо абвінавачваюць у парушэньні арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы.

За кратамі Кіму споўнілася 22 гады. Варта нагадаць, што супраць Андрэя падчас ягонага знаходжаньня ў турме заведзеная другая крымінальная справа за вулічную акцыю падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0