Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што Расія больш не звышдзяржава, паведамляе РІАН.

«Няма сумненняў, што ў нас сур'ёзныя рознагалоссі, асабліва па Украіне і Сірыі», — сказаў ён. Эрнэст адзначыў, што «халодная вайна характарызавалася супрацьстаяннем дзвюх звышдзяржаў».

Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя іншая, бо «Расія больш не з'яўляецца звышдзяржавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0