Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які перамяшчаецца праз ўсходнія раёны нашай краіны.

Rimgaudas Barauskis, WLL

Rimgaudas Barauskis, WLL

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … -6°С, па ўсходзе да -9°С; максімальная днём ад 5 па паўночным усходзе да + 11°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску будзе воблачна, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 2-7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … -4°С, максімальная днём + 5 … + 7°С.

З пачаткам лістапада восеньская цеплыня пачне вяртацца: тэмпература крыху павысіцца, праўда стане пабольш воблачнасці.

У нядзелю, 1 лістапада, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … -7°С, па паўночным захадзе месцамі + 1 … + 2°С; максімальная днём ад + 5°С па ўсходзе да + 13°С па захадзе.

У сталіцы тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 … -3°С, максімальная днём + 6 … + 8°С.

У пачатку наступнага тыдня цёплае, спакойнае надвор'е захаваецца.

Сярэдняя тэмпература чакаецца на 1-3 градусы вышэй за норму: у панядзелак пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе, адаб'ецца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту, які прынясе невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 5°С, пры праясненнях да -3°С; максімальная днём + 6 … + 13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?