Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу ўзмацніць жорсткасць патрабаванняў да падрыхтоўкі афіцэраў і падраздзяленняў. Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка выказаў насцярожанасць некаторымі момантамі, у прыватнасці узроўнем прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэраў.

«Перш за ўсё здзіўляе ўзровень фізічнай падрыхтоўкі маладых афіцэраў ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. «Дасягненні» больш за 50% з іх ацэнены на «здавальняюча» і «нездавальняюча». У многіх афіцэраў слаба развіта вынослівасць. Значная колькасць мае залішнюю вагу. Як гэта разумець? — звярнуўся ён да прысутных. — Не мне ж вам тлумачыць, што няма ні афіцэра, ні салдата без належнай фізічнай падрыхтоўкі. У нас жа некаторыя афіцэры-танкісты, камандзіры БМП і іншыя ў люк не ўлазяць!».

«Разбярыцеся, такое становішча нікуды не падыходзіць і мяне як Галоўнакамандуючага не задавальняе!» — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?