Беларуская арганізацыя SYMPA запусціла сайт Opentenders.by, які дапамагае аналізаваць інфармацыю аб дзяржзакупах і выяўляць магчымыя карупцыйныя схемы.
Як працуе платформа? Інфармацыя аб дзяржзакупах збіраецца з усіх адкрытых крыніц. Выкарыстоўваючы фільтры, можна адсачыць замоўцаў і пераможцаў тэндэраў.
На наступным этапе рэалізацыі праекта працэс выяўлення патэнцыйных парушальнікаў заканадаўства будзе аўтаматызаваны. З дапамогай спецыяльных праграмных алгарытмаў сістэма будзе аналізаваць базу дзяржзакупаў і пазначаць тыя з іх, у якіх відавочныя парушэнні заканадаўства (напраклад, завышаныя закупачныя цэны).
0
0
0
0
0
0