Маладафронтаўцы заклікаюць усіх, хто мае такую мажлівасць, далучыцца да талакі ў Курапатах, што адбудзецца 31 кастрычніка, за дзень да акцыі ўшанавання ахвяр камуністычных рэпрэсій «Дзяды».

«Мы плануем прыбіраць Курапаты з унутранага боку МКАД, дзе ўрочышча найбольш забруджанае і зарослае кустоўем. Ужо на наступны дзень пасля нашай талакі, на «Дзяды», ў гэтай частцы Курапат будуць усталяваныя новыя крыжы», — распавядае адзін з арганізатараў талакі Раман Васільеў.

Збор удзельнікаў талакі 31 кастрычніка а 12 гадзіне на канцавым прыпынку тралейбусаў 46 і 53 «Зялёны луг – 7».

Арганізатары талакі просяць удзельнікаў браць з сабою пальчаткі і рабочы інструмант: рыдлёўкі, граблі, сякеры, пакункі для смецця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?