Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск». 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, устаноўлена, што кіраўнік у 2010—2014 гадах, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, распрацаваў і рэалізаваў шэраг механізмаў крадзяжу грашовых сродкаў дзяржаўнай установы. Схема атрымання незаконнага даходу была звязана з арганізаванай ім у баскетбольным клубе сістэмай разлікаў з работнікамі і спартсменамі. Выкрадзеныя грашовыя сродкі былы гендырэктар выкарыстоўваў па сваім меркаванні. 

Устаноўлены факты аплаты генеральным дырэктарам за кошт грашовых сродкаў клуба «Цмокі-Мінск» расходаў, звязаных з арганізацыяй святкавання свайго юбілею, а таксама налічэння для сябе заработнай платы ў завышаным памеры за фактычна неадпрацаваны час. 

Сваімі дзеяннямі кіраўнік нанёс урон даручанаму яму клубу на суму большую як 7 млрд рублёў. Падчас следства накладзены арышт на маёмасць былога генеральнага дырэктара на суму прыкладна 2 млрд рублёў. 

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя следствам як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы. 

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана для разгляду ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?