Фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, развіццё якога, без перабольшання, наўпрост уплывае на бяспеку Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл.

Ройтэрз.

Ройтэрз.

«Перш за ўсё нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне. Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што ва Украіне захоўваецца патэнцыял і актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнэсе. Расце злачыннасць і некантраляванае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яго ўвозу на тэрыторыю Беларусі. Лукашэнка выказаў меркаванне, што відавочная замежнапалітычная пераарыентацыя паўднёвай суседкі на Захад можа прывесці да размяшчэння на яе тэрыторыі замежных воінскіх кантынгентаў.

«У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам. Пры любым развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаянне», — заявіў афіцыйны лідар.

На яго думку, актыўны і рацыянальны ўдзел Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу па заслугах ацэнены і падтрыманы сусветнай супольнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?