Актывісты маладзёвага грамадзкага аб’яднаньня «Гісторыка» плануюць правесьці канцэрт на руінах палацу Сьлізьняў, што ў вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна, з тым каб прыцягнуць увагу да разбуранага помніка.

«Газета Слонімская» паведаміла аб тым, што ў вёсцы Новадзявяткавічы на месцы дзе стаяў палац Сьлізьняў правалілася зямля. Мясцовыя школьнікі адшукалі там падземныя хады.

Вядома, што ў другой палове ХІХ ст. палац яшчэ маляваў Напалеон Орда. Ён быў збудаваны ў стылі рэтраготыкі. Дагэтуль нічога невядома аб лёсе ягоных каштоўнасьцяў: арсенала старадаўняй зброі, каралеўскіх прывілеяў, тэстамэнтаў, а таксама іншых каштоўнасьцяў, якія належылі роду Мялешкаў і Сьлізьняў.

Сябры аб’яднаньня «Гісторыка» плянуюць зладзіць канцэрт у міжнародны Дзень помнікаў і мясьцінаў, які адзначаецца 18 красавіка.

Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0