Кампанія Varabyeu Partners спраектавала для Беларускай калійнай кампаніі арыгінальны офісны будынак у Менску. Галоўная ідэя будынку была ўзятая з формы калійнга крышталю. Ружовы мінэрал як бы спалучае два крыла пабудовы.
Апроч уласна офісных памяшканьняў, у будынку прадугледжаны падземны гараж, спартовы комплекс, саўна і басэйн, паведамляе сайт Worldarchitecturenews.com.
На пададзеных на сайце здымках макету бачна, што новабудоўля мае паўстаць на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці (б. Скарыны) і вуліцы Каліноўскага.
0
0
0
0
0
0