У шэсці ўзялі ўдзел каля 500 чалавек. Усё прайшло годна, без правакацый.

Мітынг у Курапатах

Частка 1

14.45

Распачаўся традыцыйны мітынг. Яго адкрыў сакратар управы КХП-БНФ Валерый Буйвал, які зачытаў зварот лідара партыі Зянона Пазняка.

14.35

Людзі дайшлі да Курапатаў. Ускладаюць кветкі, ставяць свечкі забітым тут.

фота Радыё Свабода

фота Радыё Свабода

14.25

Калона падыходзіць да Курапацкага лесу. 

14.00

Усю дарогу на Курапаты ўдзельнікаў шэсьця суправаджае блакітны міліцэйскі мікрааўтобус «Газэль», піша Радыё Свабода.

Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што гэта своеасаблівы перасоўны здымачны пункт, «апэратары» якога схаваныя ад людзкіх вачэй за глухімі сьценамі. Здымкі вядуцца стацыянарнымі шырокафарматнымі камэрамі і могуць стаць падставай да прыцягненьня да адказнасьці ў выпадку, калі праваахоўнікі палічаць дзеяньні мітынгоўцаў супрацьзаконнымі.

13.20

Людзі ўжо на Карбышава. Пакуль без сутычак і правакацый.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

13.15

Палітык і лінгвіст Лявон Баршчэўскі лічыць, што беларускія ўлады ня будуць спрыяць пашырэньню праўды пра Курапаты, пакуль Беларусь будзе залежаць ад Расеі, перадае Радыё Свабода:

«Вельмі цешуся, што людзі ахвяруюць час, сродкі, грошы на тое, каб памяць пра Курапаты жыла. Веру, што прыйдзе час, калі гэтым будзе займацца дзяржава.

Але пакуль уладам выгодней выдаваць сябе за нашчадкаў катаў, а не змагароў за праўду пра рэпрэсіі. Чаму? Таму што мы ведаем, якія сілы кіруюць у Расеі, а нашым уладам вельмі патрэбна падтрымка расейскіх уладаў. Там кіруюць нашчадкі тых забойцаў, якія нішчылі беларускі народ».

13.05

Юрый Беленькі, намеснік старшыні КХП-БНФ: «Я вельмі ўдзячны, асабліва тым, хто ўвесь шлях праходзіць. Тое, што, нягледзячы на ціск, на шэсце выходзіць тысяча-дзве-тры чалавек, кажа пра надзвычайную сiлу і дух нашай нацыі».

12.52

«Спадар у куртцы з расейскім сцягам ад пачатку ў шэсці, але кажа, не ідзе на Дзяды. Ну-ну», — іранізуе Радыё Свабода.

«Спадар у куртцы з расейскім сцягам ад пачатку ў шэсці, але кажа, не ідзе на Дзяды. Ну-ну», — іранізуе Радыё Свабода.

Моладзь з Пагоняй. Фота «Новы час»

Моладзь з Пагоняй. Фота «Новы час»

12.30 

Калона прайшла міма будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

У шэсці бяруць удзел каля 400 чалавек.

Каментуючы БелаПАН колькасць удзельнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец сказаў, што «неабходна будзіць людзей». «Грамадства часцяком апускаецца ў сон, забыццё. Задача актывістаў — іх будзіць», — сказаў Севярынец.

Ён прывёў такі прыклад. Нядаўна палітычныя і грамадскія актывісты праводзілі ў Курапатах талаку з удзелам жыхароў прылеглага мікрараёна Зялёны луг-7. Жыхарам дамоў мікрараёна раздалі каля тысячы ўлётак, на талаку адгукнуліся дзясяткі, а ў актыўны грамадскі рух уліліся адзінкі з іх. «Але хваля актыўнасці, якая ствараецца гэтымі адзінкамі, паслужыць у будучыні, калі сітуацыя ў краіне зменіцца», — лічыць Севярынец.

На яго думку, «Дзяды» павінны быць абвешчаныя мемарыяльным днём на дзяржаўным узроўні. «Улады мусяць не зганяць палкай, а добраахвотна заклікаць людзей удзельнічаць у добраўпарадкаванні памятных месцаў і месцаў гібелі ахвяраў таталітарнага рэжыму. Па тэлебачанні і радыё павінны ісці адпаведныя фільмы і перадачы. Людзі павінны ўспамінаць, што трэба з'ездзіць на магілы да рэпрэсаваных сваякоў», — сказаў Севярынец.

«Курапацкі крыж — гэта пачатак сістэмы каардынат Беларусі, — падкрэсліў ён. — Там пачалося нацыянальнае адраджэнне. Кожны год людзі да яго вяртаюцца. Мы павінны захаваць і перадаць наступнаму пакаленню пачуццё гэтага пункту адліку нацыянальнай сістэмы каардынатаў».

12.35

Спадарыня Ларыса з Бараўлянаў. Абражаецца, калі кажуць, што яе пакаленне абрала такую ўладу. Фота Радыё Свабода

Спадарыня Ларыса з Бараўлянаў. Абражаецца, калі кажуць, што яе пакаленне абрала такую ўладу. Фота Радыё Свабода

12.20 

У калоне заўважаныя супрацоўнікі спецслужбаў з начэпленымі на вопратку бчб-стужкамі. Але камеры, якімі яны здымаюць шэсце, выдаюць іх з галавой. Таксама побач з калонай ідзе міліцыянт у куртцы з надпісам «Россия» ва ўсю спіну. 

12.10

Людзі ідуць міма будоўлі «Газпрама» і кажуць пра яе рэчы не для друку, паведамляе Радыё Свабода 

Людзі ідуць міма будоўлі «Газпрама» і кажуць пра яе рэчы не для друку, паведамляе Радыё Свабода 

Дзмітрый Гурневіч: 7 прычын, чаму я пайду на Дзяды.

1. Сорамна прызнацца, але за столькі гадоў жыцця ў Варшаве, я так ані разу і не наведаў могілкі Павонзкі. Гэта не проста могілкі, гэта сапраўдны твор мастацтва, дзе пахаваная эліта эліт.

2. Хачу запаліць знічы на магілах фатографа Яна Булгака (лепшага сябра налібачаніна, таксама фатографа Язэпа Фарботкі), кампазітара Станіслава Манюшкі, пісьменніка Вінцэнта Каратынскага, нарачонай Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант.

3. Усёй сям'ёй хочам паслухаць Зянона Пазьняка, які раскажа пра лёсы гэтых выбітных людзей, звязаных з Беларуссю.

4. Запалім знічы на могілках, якія даўно ніхто не наведвае. У палякаў ёсць добрая традыцыя ўшаноўваць магілы людзей, за каторымі няма каму сачыць.

5. Сіноптыкі абяцаюць фантастычнае надвор'е. Гэта добрая нагода для цікавага шпацыру.

6. Гэта выдатнае практыкаванне і для галавы. Дзе як не могілках можна задумацца пра вечнае - пра памяць аб сваіх. А памятаць пра іх важна хаця б таму, што больш нікому на свеце, апрача нас, гэта можа быць непатрэбна.

7. Апрача ўсяго вышэйпералічанага, гэта выдатная нагода спаткацца з вамі, сябры, якія, як і я з сям'ёй, будуць заўтра на Павонзках.

P.S. Сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82).

11.45

«Гэта вельмі важны дзень для мяне, бо я памятаю гісторыю, а беларусы павінны памятаць сваю гісторыю. Нашыя продкі былі забітыя на Курапатах, але гэта забываецца, хаваецца. Таму добра, што прыйшлі і сталыя людзі, і вельмі шмат маладых людзей. Неяк нацыя абуджаецца з часам», — кажа нам доўгавалосы хлопец у чорнай куртцы і дадае, што ў яго быў рэпрэсаваны прадзед. 

11.40

Масавыя акцыі па-беларуску: толькі на зялёнае святло. Фота Радыё Свабода

Масавыя акцыі па-беларуску: толькі на зялёнае святло. Фота Радыё Свабода

11.35

Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!»

11.30

Калона рушыла, у ёй каля 250—300 чалавек. Сярод удзельнікаў акцыі Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч, Юрась Беленькі, Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

* * *

У нядзелю, 1 лістапада, у Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце на Дзяды ў Курапаты. «Наша Ніва» будзе весці анлайн-рэпартаж з шэсця.

Заяўнікам выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, якая атрымала дазвол на правядзенне акцыі ад Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама.

Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам ТАА «Мінскі гадзіннікавы завод» (станцыя метро «Парк чалюскінцаў»).

З 11.30 да 14.30 адбудзецца шэсце па тратуары па маршруце: пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — МКАД.

З 14.30 да 17.00 на тэрыторыі ўрочышча, дзе праходзілі масавыя расстрэлы ў часы Сталіна, запланавана правядзенне мітынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?