У Беларусі максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт 1 лістапада павялічваюцца на 3,7—12%. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі. 

Так, кошт цыгарэт маркі «Карона» стаў даражэйшым на 3,7% і складае 8,4 тыс. рублёў. 

Цыгарэты Sobranie Black Russian і Sobranie Coctail падаражэлі на 7,8% да 55 тыс. рублёў, Winston — на 5,2% да 18,2 тыс., Kent — на 4,8% да 19,7 тыс. рублёў. 

Кошт на цыгарэты «Мінск» і «Мінск 7», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7» павялічаны на 5% да 8,4 тыс. рублёў, Alliance — на 4,5% да 9,2 тыс., на Oscar — на 4,9% да 12,9 тыс. рублёў. 

На цыгарэты новых марак, якія пачнуцца выпускацца ў лістападзе, Camel Original Plus Filters і Camel Original Plus Blue устаноўлена цана ў 19 тыс. рублёў. 

Максімальнае павелічэнне закранула маркі Davidoff — на 12% да 28 тыс. рублёў. 

Нагадаем, у кастрычніку цэны на цыгарэты не павялічваліся ў параўнанні з вераснем. 

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?