Дырэктарку Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Наталлю Шарыну пасадзілі пад хатні арышт. У судзе яна заявіла, што не прызнае сваёй віны. Пад хатні арышт адправіць бібліятэкара прасіў СК РФ. Пракуратура выступала за меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі.

На Шарыну завялі справу па артыкуле 282 КК РФ («Узбуджэнне нацыянальнай нянавісці і варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці»). Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе кніг украінскага нацыяналіста Дзмітрыя Карчынскага, якія ў Расіі прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэтыя кнігі следчыя знайшлі пры вобшуку ў бібліятэцы.

Ператрус прайшоў 28 кастрычніка. Наталлю Шарыну пасля гэтага затрымалі. 30 кастрычніка яе вазілі ў СК РФ для прад'яўлення абвінавачвання. Як распавёў адвакат дырэктаркі бібліятэкі, ёй давялося выклікаць «хуткую дапамогу» з-за высокага ціску.

Дзмітрый Карчынскі — лідар украінскай арганізацыі «Братэрства». Гэты рух прызнаны ў Расіі экстрэмісцкім, яго дзейнасць на тэрыторыі РФ забароненая. Карчынскі праходзіць па справе аб публічных закліках да тэрарызму і «развязвання агрэсіўнай вайны». Яго таксама падазраюць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў супраць федэральных войскаў у 1990-х гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?