У гэты момант у Беларусі заканчваюцца апошнія дні залатой восені. Цяжка паверыць, але ўсяго тры тыдні таму дрэвы толькі-толькі пачалі мяняць сваю афарбоўку. Прапануем вам паглядзець, як у гэты час выглядаў адзін з самых маляўнічых куткоў Беларусі — Браслаўскія азёры: ад туманнай раніцы да яркага палярнага ззяння ўвечары. Здымкі зробленыя 7 кастрычніка беларускім фатографам Віктарам Малышчыцам.
0
0
0
0
0
0