Ізраіль гатовы пачаць здабычу прыроднага газу на буйным шэльфавым радовішчы, паведамілі ўлады краіны.

Раней гучалі асцярогі, што праект, які ацэньваецца ў мільярды даляраў, можа парушыць баланс, які склаўся на газавым рынку. У распрацоўцы радовішча ўдзельнічае амерыканская кампанія Noble Energy.

Праціўнік праекта — міністр эканомікі Ар'е Дзеры — сышоў у адстаўку, каб даць магчымасць кіраўніцтву краіны ажыццявіць газавы праект.

На думку аналітыкаў, новае газавае радовішча дазволіць краіне стаць экспарцёрам газу і адным з асноўных гульцоў на блізкаўсходнім рынку энергарэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?