president.gov.by
Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў. Адпаведная пастанова размешчана на партале pravo.by.
«За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўную дабрачынную дзейнасць», — тлумачыцца ў дакуменце за подпісам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
Дзмітрый Лукашэнка ўзначальвае Прэзідэнцкі спартыўны клуб ад моманту яго заснавання ў 2005 годзе.